Адрыян Галаўня
Адрыян Галаўня (1750—1831) — беларускі ўніяцкі дзеяч, грэка-каталіцкі біскуп.
Адрыян Галаўня | |
---|---|
Род дзейнасці | дапаможны біскуп віленскі, менскі |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1750 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1831 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] і Руская ўніяцкая царква |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уступіў у Ордэн базыльянаў. 22 верасня 1809 прызначаны дапаможным біскупам віленскім, тытулярным біскупам аршанскім, а 10 студзеня 1811 быў пасвечаны на тытулярнага біскупа аршанскага. Хіратанію здзейсніў грэка-каталіцкі архібіскуп Рыгор Кахановіч у прысутнасці рымска-каталіцкіх біскупаў Якуба Дадэркі і Цыпрыяна Адынца. У 1818 прызначаны дапаможным біскупам мінскім. У 1828 выйшаў на пенсію.
Маці Францішка Багушэвіча — Канстанцыя, — родная пляменніца біскупа Адрыяна Галаўні. Патрыярх сучаснай беларускай літаратуры пісаў у вершы «Свая зямля»: «Былі уніяты калісьці дзяды».
Зноскі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 21 кастрычніка 2020.
Спасылкі
правіць- Bishop Adrijan Holovnja (Holownia), O.S.B.M. †
- Лаўрэш Леанід. Грэка-каталіцкі епіскап Галаўня // Наша Слова. № 42 (1453), 16 кастрычніка 2019. // на pawet.net