Адукацыя ў Віцебскім раёне

У Віцебскім раёне дзейнічае 36 устаноў адукацыі, з іх 14 устаноў дашкольнага выхавання, аграрны каледж УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Установы сярэдняй адукацыі раёна наведваюць 3202 чалавекі, дашкольнага выхавання — 1195. У сістэме адукацыі Віцебскага раёна працуе 1206 педработнікаў.

На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 4 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна, Віцебскае кадэцкае вучылішча ў п. Лужасна, а таксама сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Асноўнай задачай адукацыйных устаноў раёна з’яўляецца забеспячэнне яго якасці, стварэнне ўмоў, якія гарантуюць навучэнцам комплекснае развіццё, якое дазволіць ім быць паспяховымі ў жыцці. Педагічныя кадры раёна вырашаюць задачы павышэння якасці праз развіццё профільнага навучання на трэцяй прыступцы агульнай сярэдняй адукацыі і дапрофільнай падрыхтоўкі, удасканальвання адукацыйнага асяроддзя, прымянення інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, стварэння ўмоў для ўсебаковага развіцця адораных і таленавітых дзяцей, павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

Адукацыйная прастора раёна прадстаўлена наступным чынам: 9 сярэдніх школ, 2 яслі-сад-сярэднія школы, 5 базавых школ, 3 яслі-сад-базавыя школы, 1 дзіцячы сад-пачатковая школа, 14 устаноў дашкольнай адукацыі, 1 сацыяльна-педагагічны цэнтр, 1 раённы цэнтр дзяцей і моладзі.

Агульная сярэдняя адукацыя:

  • Акцябрская сярэдняя школа;
  • Альгоўская яслі-сад-базавая школа;
  • Бабініцкая сярэдняя школа;
  • Варонаўская сярэдняя школа;
  • Вымнянская дзіцячы сад-сярэдняя школа;
  • Даўжанская сярэдняя школа;
  • Замастоцкая базавая школа;
  • Запольская базавая школа;
  • Капцянская базавая школа імя Героя Савецкага Саюза Г. С. Грыгор’ева;
  • Кіраўская сярэдняя школа;
  • Курынская дзіцячы сад-базавая школа;
  • Лужаснянская базавая школа;
  • Мазалаўская сярэдняя школа;
  • Ноўкінская сярэдняя школа;
  • Палудзетскаўская дзіцячы сад-пачатковая школа;
  • Сасноўская дзіцячы сад-базавая школа;
  • Старасельская сярэдняя школа;
  • Суйкаўская базавая школа;
  • Суражская дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова;
  • Янавіцкая сярэдняя школа.

Дашкольная адукацыя:

  • Акцябрскі яслі-сад;
  • Бабініцкі дзіцячы сад;
  • Варонаўскі дзіцячы сад;
  • Даўжанскі яслі-сад;
  • Заронаўскі дзіцячы сад;
  • Капцянскі дзіцячы сад;
  • Кіраўскі яслі-сад;
  • Лужаснянскі яслі-сад;
  • Мазалаўскі яслі-сад;
  • Ноўкінскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці;
  • Старасельскі дзіцячы сад;
  • Тулаўскі яслі-сад;
  • Хайсоўскі яслі-сад;
  • Янавіцкі яслі-сад.

Прафесійна-тэхнічная адукацыя:

Сярэдняя спецыяльная адукацыя: Аграрны каледж УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».

Пазашкольная адукацыя:

  • ДУДА «Цэнтр дзяцей і моладзі».

Сацыяльна-педагагічныя ўстановы:

  • ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр».

Літаратура правіць

  • Далжанкоў, У. Ф. Лужаснянскі аграрны каледж / У. Ф. Далжанкоў // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 663—665.
  • Мезенцаў, У. І. Адукацыя / У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 661—665.

Спасылкі правіць