Адунаік
Адунаік (англ.: Adunaic) — у творах Дж. Р. Р. Толкіна — мова дунаданаў Нуменора. Першая паўнавартасная мова Аданаў. Склаўся да моманту перасялення часткі Аданаў у Нуменор на аснове сіндарына і прымітыўнай гаворкі таліска, якая адчула, у сваю чаргу, моцны ўплыў нандарына і аварына. Прыкметныя ў адунаіку ўкрапіны і іншых эльфійскіх моў.
Нуменорскія кіраўнікі, пачынаючы з шаснаццатага па ліку караля, бралі сабе два імі — на квэнья, як таго патрабавала традыцыя, і на адунаіку.
З падзеннем Нуменора мова адунаік паступова выйшла з ужытку, бо выжылыя нуменорцы, якія перабраліся ў Серадзем’е, аддавалі перавагу сіндарыну. Тым не менш, адунаік паспеў аказаць пэўны ўплыў на мовы Аданаў Серадзем’я, на яго аснове пазней сфарміравалася так званая ўсеагульная мова — вестран, мова міжнародных зносін народаў Серадзем’я.
Спасылкі
правіць- Курс Адунаіка, складзены нямецкім лінгвістам Торстэнам Рэнкам Архівавана 31 студзеня 2012.