Ажытацыя
Ажытацыя (лац.: agitatio — прывядзенне ў рух) — моцнае эмацыянальнае узбуджэнне, суправаджаецца пачуццём трывогі і страху. Пры ажытацыі назіраецца рухальны ці маўленчы неспакой, часта несвядомы. Чалавек у такім стане робіцца надзвычай мітуслівым, здольнаць выконваць толькі простыя аўтаматызаваныя дзеянні. У яго з’яўляецца адчуванне пустэчы і адсутнасці думак, парушаецца магчымасць разважаць, усталёўваць складаныя прычынныя сувязі паміж з’явамі.
Ажытацыя | |
---|---|
МКХ-10 | R45.1 |
МКХ-9 | 308.2 |
MeSH | D011595 |
Дадзенае стан суправаджаецца вегетацыйнымі парушэннямі: з’яўляецца бледнасць, частае дыханне, сэрдцабіцце, патлівасць, трымценне рук і г.д. Ажытацыя ацэньваецца як перадпаталагічны стан у межах псіхалагічнай нормы.