Акадэмфарм

фармацэўтычнае прадпрыемства Беларусі

«Акадэмфарм» — рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Акадэмфарм
Міжнародная назва Academpharm
Дата заснавання 2009
Тып рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220141, Мінск, вул. Акадэміка Купрэвіча, д. 5, корп. 3.
Сайт academpharm.by

Дзейнасць правіць

«Акадэмфарм» - гэта беларускае дзяржаўнае навукаёмістае фармацэўтычнае прадпрыемства, створанае ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2009 годзе. Прадпрыемства ўваходзіць у склад Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі».

Праект стварэння навукова-фармацэўтычнага прадпрыемства ўвабраў у сябе адразу некалькі актуальных ідэй: дзяржаўны ўдзел у фармаванні інавацыйнага кластара эканомікі, умацаванне сувязі навукі з вытворчасцю, камерцыялізацыя навуковых даследаванняў, імпартазамяшчэнне.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца: прамысловы выпуск лекавых сродкаў і іншых фармацэўтычных прадуктаў, вітамінных, вітамінна-мінеральных і метабалічных комплексаў, нутрыцэўтыкаў, лабараторныя фармацэўтычныя даследаванні, кантрактная фармацэўтычная вытворчасць і інш.