Аквіла (штандар)
Аквіла (лац.: aquila — «арол») — знак легіёна ў старажытнарымскай арміі ў выглядзе арла, зроблены са срэбра ці золата і размешчаны на тычцы, часта ўпрыгожаны металічнымі кольцамі (phalerae). З'явіўся разам з рэформай Марыя. Воіна, які нёс аквілу на маршы, называлі аквіліферам (aquilifer).

Аквілу, сімвал арла, глыбока шанавалі, бо арол лічыўся сімвалам Юпітэра. Страта аквілы на полі бою лічылася невагоднай ганьбай (легіён, які страціў аквілу, павінен быў быць расфарміраваны), таму рымскія салдаты былі гатовыя памерці за тое, каб вярнуць сімвал. Аквілу ўвесь час трымалі ў пакоі, вядомым як лац.: principiorum aedes, які знаходзіўся пад аховай першага цэнтурыёна легіёна (primus pilus).
… за імі насілі сцягі і пасярод іх арла, якога рымляне маюць на чале кожнага легіёна. Як цар птушак і наймацнейшая з іх, арол служыць ім эмблемай панавання і прадвеснікам перамогі над усякім ворагам, супраць якога яны выступаюць.
Цікавыя факты Правіць
- У рамане Розмэры Саткліф «Арол Дзявятага легіёна» і яго экранізацыі (2011) у імі галоўнага героя (Марк Флавій Аквіла) адлюстравана назва гэтага знака легіёна.
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Іўдзейская вайна. Трэцяя кніга. Глава шостая . Праверана 26 ліпеня 2014.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аквіла (штандар)
- Signa Militaria, by James Yates, in the public domain A Dictionary of Greek and Roman Antiquities (pp. 1044—1046)