Аксана Яўгенаўна Дзямідава

Аксана Яўгенаўна Дзямідава (нар. 23 снежня 1993, Мінск, Беларусь) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Неаднаразовая Чэмпіёнка Беларусі.

Аксана Дзямідава
Пол жаночы
Поўнае імя Аксана Яўгенаўна Дзямідава
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзілася 23 снежня 1993(1993-12-23) (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 167 см

Дасягненні

правіць

Пераможца Першынства Беларусі 2009 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[1].

Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем і на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем. Срэбраная прызёрка на дыстанцыі 100 м батэрфляем, бронзавая прызёрка на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м[2].

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў эстафеце 4×100 метраў вольным стылем, дзе беларускі абнавілі рэкорд Беларусі (3.40,67), але занялі 13-е месца з 16-ці[3].

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы 2013 года на дыстанцыі 4×50 вольным стылем[4].

Чэмпіёнка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[5].

Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем, на дыстанцыі 100 м батэрфляем, а таксама ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 мікст. Срэбраная прызёрка на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Бронзавая прызёрка на дыстанцыі 100 м вольным стылем[6].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць