Акцыйная суполка друкарскай штукі
«Акцыйная суполка друкарскай штукі» — беларуская выдавецкая суполка, якая дзейничала ў Санкт-Пецярбургу ў пач XX ст.
Вядома толькі адна кніжка, выдадзеная гэтай суполкай у 1914 г. — «Кароткая свяшчэнная гісторыя» ксяндза Шустэра. Тыраж склаў 3000 экз. Перакладчык выдання схаваўся пад крыптанімам X. Невядома, аднак, ці пераклад зроблены з польскага або нямецкага выдання.
Літаратура
правіць- Нікалаеў М. Беларускі Пецярбург. СПб, 2009, С. 249.