Акіноры Накаяма
Акіноры Накаяма (нар. 1 сакавіка 1943, Нагоя, Айты, Японія) — японскі гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён свету. Па колькасці залатых алімпійскіх узнагарод ва ўсіх відах спорту сярод усіх азіяцкіх спартсменаў саступае толькі свайму партнёру па зборнай Японіі Саваа Ката.
Акіноры Накаяма | |
---|---|
яп.: 中山彰規 | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзіўся |
1 сакавіка 1943 (81 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 163 см |
Вага | 59 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
За спартыўную кар’еру Акіноры заваяваў 6 залатых медалёў, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі. Выступаў як у складзе каманды ў якасці лідара, так і індывідуальна. У 2005 годзе імя Акіноры Накаяма было ўключана ў Сусветную залу славы гімнастыкі (Аклахома-Сіці, ЗША). У цяперашні час з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Японскай Асацыяцыі гімнастыкі.