Акіянаграфічны музей Манака
Акіянаграфічны музей Манака (фр.: Musée océanographique de Monaco) — аб'ядноўвае ўласна музей і акіянаграфічны інстытут у Манака. Музей быў заснаваны ў 1889 годзе князем Манака Альбертам I, акіянаграфічны інстытут адкрыўся ў 1906 годзе. З 1957 года дырэктарам музея быў Жак Іў Кусто. У сакавіку 2010 музей адзначаў стагоддзе з дня нараджэння навукоўца.
Акіянаграфічны музей Манака Musée océanographique de Monaco | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Заснаваны | 1889 |
Адкрыты | 29 сакавіка 1910 |
Месцазнаходжанне | Avenue St-Martin, Monaco Ville, MC 98000,Monaco. |
Наведвальнікі |
|
Адрас | Avenue St-Martin |
Адкрыты | пн-вс 9.30-19.00, акрамя дзён правядзення Гран-пры Формулы 1 |
oceano.org | |
![]() |
Калекцыя
правіцьМузей мае выдатную калекцыю розных відаў марской фаўны ў форме пудзілаў і шкілетаў. Музейныя зборы таксама складаюцца з вялікай колькасці разнастайных аб'ектаў, якія адносяцца да мора і марской справы, такіх як мадэлі караблёў, марскія прылады, зброя і гэтак далей.
Акварыум размешчаны ў сутарэннай частцы будынка і дазваляе наведвальнікам азнаёміцца з жывымі экзэмплярамі каля 4000 відаў рыб і каля 200 відаў бесхрыбтовых. Галоўным чынам прадстаўлены марскія экасістэмы тропікаў і Міжземнага мора.
Галерэя
правіць-
Акіянаграфічны музей Манака, фасад
-
Батыскаф у музеі
-
Акварыум
-
Акварыум
-
Інтэр'ер музея
Спасылкі
правіцьАкіянаграфічны музей Манака на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт (фр.)