Алабіран (Ола) Блесінг Муіва (англ.: Olabiran Blessing Muyiwa; нар. 7 верасня 1998) — нігерыйскі футбаліст, нападнік украінскага клуба «Алімпік» з Данецка (у арэндзе з кіеўскага «Дынама»).

Футбол
Ола Муіва
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алабіран Блесінг Муіва
Мянушка Беніта
Нарадзіўся 7 верасня 1998(1998-09-07)[1] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Nigeria.svg Нігерыя
Рост 179 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Алімпік
Нумар 22
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2017 Малдова Саксан (Чадыр-Лунга) 10 (1)
2017 Узбекістан Лакаматыў (Ташкент) 5 (1)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 5 (0)
2018 — 2019 Расія Тамбоў 33 (3)
2020 — Украіна Дынама (Кіеў) 1 (0)
2020 —   Украіна Алімпік (Данецк)
Нацыянальная зборная**
2019 — Нігерыя Нігерыя (алімпійская) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 студзеня 2020.

Клубная кар’ераПравіць

Першым еўрапейскім клубам Алабірана стаў малдаўскі «Саксан», да якога ён далучыўся ў пачатку 2017 года і замацаваўся ў аснове. Улетку таго ж года перабраўся ва ўзбекскі «Лакаматыў», дзе рэдка з’яўляўся на полі, аднак разам з камандай стаў чэмпіёнам краіны. Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў «Лакаматыў».

У студзені 2018 года разам з аднаклубнікам Махамедам Канэ прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Прамень» з Мінска і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[2]. Спачатку выхадзіў на замену ў асноўнай камандзе, пазней стаў выступаць за дубль, дзе за паўгады забіў 6 гадоў.

У жніўні 2018 года, пакінуўшы «Прамень», папоўніў склад расійскага клуба «Тамбоў»[3]. Па выніках сезона 2018/19 дапамог камандзе выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2020 года, пакінуўшы «Тамбоў», падпісаў кантракт на 3,5 гады з кіеўскім «Дынама»[4]. Аднак, не замацаваўся ў складзе, толькі аднойчы выйшаў на поле ў чэмпіянаце Украіны. У жніўні 2020 года быў адддзены ў арэнду данецкаму «Алімпіку».

Міжнародная кар’ераПравіць

З 2019 года выступае за алімпійскую зборную Нігерыі.

ДасягненніПравіць

Зноскі

  1. Olabiran Blessing Muyiwa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Коне и Муйива стали игроками "Луча" (руск.) . football.by (26 сакавіка 2018). Праверана 30 красавіка 2018.
  3. Блессинг перешел в «Тамбов» (руск.) . Афіцыйны сайт «Промня» (9 жніўня 2018). Праверана 1 верасня 2018.
  4. Бывший футболист минского "Луча" перешел в киевское "Динамо" (руск.) . football.by (3 студзеня 2020). Праверана 6 студзеня 2020.

СпасылкіПравіць