Алан Рамзей

(Пасля перасылкі з Алан Рэмзэй)

Алан Рамзей (Рэмзэй) (англ.: Allan Ramsay; 13 кастрычніка 171310 жніўня 1784) — шатландскі мастак. Адзін з лідараў брытанскага партрэта XVIII ст.

Алан Рамзей
Allan Ramsay
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1713(1713-10-13)
Месца нараджэння Эдынбург, Мідлатыян
Дата смерці 10 жніўня 1784(1784-08-10) (70 гадоў)
Месца смерці Дуўр, Кент
Месца пахавання
Падданства Каралеўства Вялікабрытанія
Грамадзянства
Бацька Allan Ramsay[d]
Жонка Margaret Lindsay Ramsay[d][1] і Anne Bayne[d]
Род дзейнасці мастак, архітэктурны чарцёжнік
Жанр Партрэт
Вучоба Лондан (1733-36, пад кіраўніцтвам Ганса Хайсінга і ў Акадэміі на вул. св. Марціна); Рым (1736-9, пад кіраўніцтвам Франчэска Салімены і Франчэска Фернандзі).
Мастацкі кірунак Класіцызм
Заступнікі Дункан Форбс,
герцаг Брыджуотэр,
Георг III
Уплыў Hans Hysing[d]
Уплыў на Alexander Nasmyth[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

А. Рэмзэй атрымаў бліскучую адукацыю на радзіме, калі займаўся ў Акадэміі Святога Лукі ў Эдынбургу ў лонданскага жывапісца Ганса Хюсцінга і ў Італіі ў 1736—37.

Творчасць правіць

Творы А. Рэмзэя, такія, як «Партрэт Вальтэра» (1766—77), «Партрэт Эмілі графіні Кілдэр» (1765), вызначаюцца завершанасцю кампазіцыйнага вырашэння, дакладнасцю малюнка, стрыманасцю каларыстычнай пабудовы. Аднак самае галоўнае — гэта складаныя характарыстыкі, якія дае мастак сваім героям. Іх нельга вызначыць адной-дзвюма рысамі. Тонкі, заснаваны на нюансавых адносінах жывапіс партрэтаў спалучаецца з не менш багатай трактоўкай унутранага свету герояў, глыбокім пранікненнем у псіхалогію асобы, яе настроі.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура правіць

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
  • A Dialogue on Taste 1762; (Kessinger Publishing 2009) ISBN 978-1104592127

Спасылкі правіць