Алег Анатолевіч Юрцаў
Алег Анатолевіч Юрцаў (23 ліпеня 1933, Балашоў, Саратаўская вобласць, Расія — 2019) — беларускі спецыяліст у галіне радыётэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1979).
Алег Анатолевіч Юрцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2019 |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча ПВА (спецыяльнасць «Радыёлакацыя», 1956).
Працаваў у Мінскам вышэйшам інжынернам зенітнам ракетнам вучылішчы ПВА (1956—1985, кафедра тэхнікі ЗВЧ і антэнна-фідэрных устройстваў, у 1979—1985 — начальнік кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1985, факультэт радыётэхнікі і электронікі, кафедра інфармацыйных радыётэхналогій, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне, распрацоўка праграмнага забеспячэння для лікавага мадэлявання розных тыпаў антэн; распрацоўка рэальных канструкцый антэн для розных радыётэхнічных сістэм.
Узнагароды
правіцьЗванне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1981).
Бібліяграфія
правіць- Методическое пособие по курсу «Антенны и устройства СВЧ» для студентов специальности «Радиотехника» : в 3 ч. / О. А. Юрцев. — Минск, 1997―2001. — 3 ч.
- Спиральные антенны / О. А. Юрцев, А. В. Рунов, А. Н. Казарин. — Москва, 1974.
- Теория электромагнитного поля / О. А. Юрцев. — Минск, 1965.
Зноскі
Літаратура
правіць- Юрцаў Алег Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 216—217.
- Юрцев Олег Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 699.
- Юрцев Олег Анатольевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 125—127.
- Кто есть кто в Республике Беларусь. Минское высшее инженерное… училище ПВО. Воспоминания. — Минск, 2011. — Из содержания: Кафедра техники СВЧ и антенно-фидерных устройств. — С. 46—47 ; Юрцев Олег Анатольевич. — С. 333.