Алекс Салманд
Аляксандр Эліят Андэрсан Салманд (англ.: Alexander Elliot Anderson Salmond, больш вядомы як Алекс Салманд, англ.: Alex Salmond, шатл. гэл.: Ailig Salmond; нар. 31 снежня 1954, Лінлітгау) — шатландскі палітык, першы міністр Шатландыі з 16 мая 2007 года да 18 да лістапада 2014 года, лідар Шатландскай нацыянальнай партыі з 22 верасня 1990 года да 26 верасня 2000 года і з 3 верасня 2004 года.
Алекс Салманд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Alex Salmond, Ailig Salmond | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэк Мак-Конел | ||||||
Пераемнік | Нікола Стэрджэн | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 снежня 1954 (68 гадоў) |
||||||
Маці | Mary Stewart Salmond[d] | ||||||
Нацыянальнасць | шатландзец | ||||||
Веравызнанне | Царква Шатландыі[d] | ||||||
Партыя | Шатландская нацыянальная партыя | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | эканаміст, палітык | ||||||
Сайт | alexsalmond.scot (англ.) | ||||||
![]() |
Скончыў Сент-Эндрускі ўніверсітэт. З 1980 па 1987 гады служыў у Каралеўскім банку Шатландыі. Салманд ператварыў Шатландскую нацыянальную партыю ў другую па значэнні партыю рэгіёна. Незвычайна тое, што Салманд быў дэпутатам Палаты абшчын і не мог кіраваць фракцыяй нацыяналістаў у Галірудзе. Гэта пасада перайшла да яго намесніка. Пасля свайго перавыбрання, ён паставіў сабе мэту — заняць першае месца на рэгіянальных выбарах у 2007 года. І яму гэта ўдалося[2].
18 верасня 2014 года быў праведзены рэферэндум па пытанні аб незалежнасці Шатландыі ад Вялікабрытаніі[3], па выніках якога 55,3 % выбаршчакаў выступілі супраць незалежнасці. Пасля гэтага Салманд падаў у адстаўку з пасады першага міністра.
Зноскі
- ↑ Alex Salmond Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Ал. А Громыко, Великобритания эпоха реформ, М 2007
- ↑ Scotland’s political bruiser — FT.com