Алена Ігараўна Вітрычэнка

Алена Ігараўна Вітрычэнка (укр.: Олена Ігорівна Вітриченко; нар. 25 лістапада 1976, Адэса, УССР) — украінская спартсменка, выступала ў індывідуальным першынстве па мастацкай гімнастыцы.

Алена Ігараўна Вітрычэнка
Род дзейнасці мастацкі гімнаст
Дата нараджэння 25 лістапада 1976(1976-11-25) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Q4112469?
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі» ІІ ступені Honored badge of merit of the President of Ukraine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Маці Алены, Ніна Вітрычэнка, таксама была гімнасткай, пасля стала трэнерам сваёй дачкі. Алена пачала займацца мастацкай гімнастыкай з чатырохгадовага ўзросту.

Хоць яна ўпершыню з'явілася на міжнародных спаборніцтвах у 1986, па-сапраўднаму яе заўважылі на сусветным першынстве ў Бруселі (Бельгія) у 1992 годзе, дзе яна, як член украінскай зборнай, заваявала сярэбраны медаль. Пасля гэтага Алена пачала перамагаць на шматлікіх іншых важных спаборніцтвах.

Яе найлепшае выступленне адбылося на Летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года, дзе яна заваявала бронзавы медаль. Праз год яна выйграла сусветны і еўрапейскі чэмпіянат. Любімым прадметам для Алены з'яўлялася стужка, за выступленні з якой яна тройчы станавілася сусветным і двойчы еўрапейскім чэмпіёнам.

Вітрычэнка скончыла выступы пасля Алімпійскіх гульняў у Сіднеі (2000).

У Кіеве ёю арганізавана ўласная школа мастацкай гімнастыкі, дзе Алена займаецца трэнерскай працай.

Алена Вітрычэнка замужам за бізнесменам Аляксеем Баравіковым. У шлюбе нарадзіліся двое сыноў, Давід і Цэзар, і дачка Аўрора. Сям'я пражывае ў Іспаніі.