Алена Аляксееўна Круцько

Алена Аляксееўна Круцько (нар. 28 мая 1958, Караганда Казахскай ССР) — беларускі ўрач і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Алена Аляксееўна Круцько
Нараджэнне 28 мая 1958(1958-05-28) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач, акушэр-гінеколаг, галоўны ўрач
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Карагандзінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач акушэр-гінеколаг.

Працавала ўрачом-інтэрнам па акушэрстве-гінекалогіі Кустанайскага радзільнага дома (Казахская ССР), урачом акушэрам-гінеколагам жаночай кансультацыі, загадчыкам гінекалагічнага аддзялення, загадчыкам радзільнага аддзялення Кустанайскай раённай бальніцы, урачом-гінеколагам Васілевіцкай гарадской бальніцы Рэчыцкага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Гомельскай вобласці, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Касцюковіцкай раённай бальніцы, выконваючым абавязкі галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Кіраўская цэнтральная раённая бальніца» Магілёўскай вобласці.

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Кіраўская цэнтральная раённая бальніца».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя, Кіраўскага райвыканкама, Магілёўскага аблвыканкама[2].

Крыніцы правіць