Алена Барысаўна Альтшуль

Алена Барысаўна Альтшуль (4 красавіка 1964, Мінск[1]) — савецкая беларуская спартсменка (рускія і міжнародныя шашкі).

Алена Барысаўна Альтшуль
Пол жанчына
Спецыялізацыя шашкі
Нарадзілася 4 красавіка 1964(1964-04-04) (59 гадоў)
Грамадзянства

Чатырохразовая чэмпіёнка СССР па шашках-100 (1978, 1979, 1982, 1989), пяціразовая чэмпіёнка свету (1980, 1982, 1983, 1984, 1986). Вучылася ў Беларускім інстытуте народнай гаспадаркі з 1981[1].

Майстар спорту (1978), гросмайстар СССР (1983), міжнародны гросмайстар (1984). Заслужаны майстар спорту СССР (1985).

З 1991 года разам з мужам, міжнародным гросмайстрам Вадзімам Вірным, жыве ў Германіі.

Удзел у чэмпіянатах свету па міжнародных шашках правіць

Год Месца правядзення Турнір/матч Вынік Месца
1979   Снэк Турнір 6+ 4= 1- 2[2]
1980   Дэ Льер Турнір 9+ 2= 0- 1
1981   Рыга Турнір 5+ 2= 2- 4-5
1982   Масква Матч с В. Левінай 3+ 8= 1- 1
1983   Сандамір Турнір 9+ 2= 0- 1
1984   Талін Матч з В. Левінай 3+ 6= 0- 1
1986   Каны Турнір 8+ 5= 0- 1
1986   Мінск Матч з З. Садоўскай 0+ 9= 3- 2
1987   Мінск Турнір 9+ 3= 1- 2
1989   Расмален Турнір 6+ 4= 1- 2
1997   Мінск-Мазавецкі Турнір 4+ 6= 3- 4-5

Зноскі

  1. а б Альтшуль Елена Борисовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  2. Па выніках асноўнага турніру падзяліла першае месца з Людмілай Ільіной, саступіла ў дадатковым матчы

Спасылкі правіць