Алена Канстанцінаўна Міхайлоўская
Алена Канстанцінаўна Міхайлоўская (руск.: Елена Константиновна Михайловская; 21 лістапада 1949, Масква — 4 лютага 1995, там жа) — савецкая і расійская шашыстка, міжнародны гросмайстар ФМЧ (1984). Заслужаны майстар спорту СССР (1977), кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1981).
Алена Канстанцінаўна Міхайлоўская | |
---|---|
Род дзейнасці | шашыст |
Дата нараджэння | 21 лістапада 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1995 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шашачную кар’еру пачынала ў рускіх шашках, чатыры разы запар (у 1969—1972 гадах) заваёўвала званне чэмпіёнкі СССР. Пасля гэтага перайшла ў міжнародныя шашкі, у 1973—1977 гадах пяць разоў запар выйгравала чэмпіянат свету сярод жанчын у гэтай дысцыпліне. У 1974 годзе выйграла таксама ўсесаюзны турнір па міжнародных шашках, у чэмпіянатах СССР з 1975 года 5 разоў заваёўвала сярэбраныя і бронзавыя медалі (апошні раз у 1984 годзе). Пасля заканчэння актыўнай кар’еры займалася трэнерскай і адміністрацыйнай працай, да 1995 года ўзначальвала Федэрацыю шашак Масквы. Суддзя ўсесаюзнай катэгорыі (1988).
Зноскі