Алена Канстанцінаўна Сакалова
Алена Канстанцінаўна Сакалова (22 верасня 1950, Кіраў —) — беларускі дырыжор. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь[1].
Алена Канстанцінаўна Сакалова | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 верасня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжорка |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1979 годзе скончыла кансерваторыю імя М. Глінкі ў Ніжнім Ноўгарадзе (клас прафесара, дырыжора В. А. Кружаўскага)[1].
Пасля заканчэння вучобы прыехала ў Гомель, дзе працавала галоўным дырыжорам ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам народнага артыста БССР А. Рыбальчанкі, выкладчыкам у Гомельскім музычным каледжы імя Н. Ф. Сакалоўскага[1].
З 1989 года з'яўляецца мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам камернага хору Гомельскай абласной філармоніі[1].
Узнагароды
правіць2000 год — Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё беларускай культуры[1].
2007 — Ганаровая грамата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь "За асабісты ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнай культуры[1].
2009 — Медаль Францыска Скарыны за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці культуры[1].
2010 — Медаль Гомельскай Епархіі Беларускай праваслаўнай царквы[1].