Святая Алена (Элін, каля 11011160) — шведская каталіцкая святая, заступніца горада Шоўдэ. Святая Алена намаляваная на гербе Шоўдэ і з’яўляецца заступніцай царквы Святой Алены ў Ронеслове.

Алена з Шоўдэ
Дата нараджэння 1100-я[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1160[1]
Месца смерці
У ліку святы
Дзень памяці 31 ліпеня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Алена нарадзілася каля 1101 года. Яна была з шляхетнай сям’і і, як лічыцца, была дачкой ярла Гутарма. Пасталеўшы, яна выйшла замуж і нарадзіла дзяцей. Пасля смерці мужа яна жыла на яго ферме ў Уомбе. Яна раздала свае рэчы бедным і здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім. Вярнуўшыся, яна пасялілася на ферме, дзе прысвяціла сябе духоўным справам і дабрачыннасці. Паводле легенды, менавіта Алена пабудавала царкву на ферме ва Уамбе ў Скарынскай епархіі. Царква ў Скевдэ, цяпер званая царквой Святой Алены, таксама была ў значнай ступені пабудавана за кошт шчодрых ахвяраванняў Алены.

У Алены была дачка, якую біў і абражаў яе муж. Праз некаторы час слугі на ферме Алены аб’ядналіся і забілі зяця сваёй спадарыні. Яго сваякі абвінавачвалі Алену ў забойстве, хоць у той час яна была ў паломніцтве ў Храме Гроба Гасподняга у Іерусаліме. Каб адпомсціць за яго смерць, яны ў 1160 годзе забілі Алену ў Ётэне, калі тая ішла ў царкву.

Алена была кананізавана ў 1165 годзе Папам Аляксандрам III пры падтрымцы Стэфана (пам. у 1185 годзе), першага арцыбіскупа Упсальскага. Яе жыццяпіс быў упершыню запісанаы Брынальфам Альгатсанам, біскупам Скары (1278—1317)[2].

Зноскі

  1. а б (unspecified title) Праверана 25 жніўня 2020.
  2. St. Helen of Sköfde Article in the Catholic Encyclopedia

Літаратура правіць

  • Pernler, Sven-Erik, S:ta Elin av Skövde: kulten, källorna, kvinnan (Skara: Diocese of Skara historical society. 2007) ISBN 978-91-976688-3-5

Спасылкі правіць