Алеся Леанідаўна Бацман

Алеся Леанідаўна Бацман (укр.: Олеся Леонідівна Бацман; нар. 3 кастрычніка 1984, Харкаў, Украінская ССР) — украінская журналістка, тэлевядучая, галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання «ГАРДОН».

Алеся Леанідаўна Бацман
укр.: Олеся Леонідівна Бацман
Род дзейнасці журналістка, тэлевядучая, галоўны рэдактар, спявачка
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1984(1984-10-02) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Дзмітрый Гордан
Узнагароды і прэміі
Silver Play Button
Сайт gordonua.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Алеся Леанідаўна Бацман нарадзілася 3 кастрычніка 1984 года ў Харкаве, Украіна.

У 2007 годзе скончыла філалагічны факультэт (аддзяленне журналістыкі) Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Васіля Каразіна з чырвоным дыпломам. Паступіла ў аспірантуру, але не скончыла яе, узяўшы акадэмічны водпуск.

З другога курса працавала ў харкаўскай грамадска-палітычнай газеце «Время» і аўтарскай тэлевізійнай праграме Сяргея Пацімкова «Каменданцкая гадзіна», якая тады выходзіла на «7-м канале». У 2005 годзе займала пасаду шэф-рэдактара харкаўскай маладзёжнай газеты «Зебра».

У 2006 годзе пераехала ў Кіеў і шэсць гадоў працавала з Савікам Шустэрам рэдактарам яго праграмы. Падчас працы ў праграме Шустэра была пазаштатнай карэспандэнткай штотыднёвіка «Бульвар Гардона» і газеты «Люстэрка тыдня».

З лістапада 2013 года ўзначальвае інтэрнэт-выданне «ГАРДОН».

У ліпені 2017 года Бацман пачала весці аўтарскую праграму «Бацман Live» на тэлеканале NewsOne, а ў верасні перайшла на канал «112 Украіна», дзе яе праграма змяніла назву на «Бацман».

У траўні 2019 года Бацман заявіла, што прыпыняе супрацоўніцтва з «112 Украіна» праз уплыў на канал Віктара Медведчука, былога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны, кума прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і аднаго з ідэолагаў «рускага свету» ва Украіне. Далейшае супрацоўніцтва з каналам яна назвала контрпрадуктыўным і шкодным для сябе[2].

Бацман паведаміла, што цяпер будзе развіваць уласны YouTube-канал «Алеся Бацман»[3], дзе бярэ інтэрв’ю і публікуе выступы ў эфірах розных тэлеканалаў і блогах. Станам на травень 2023 года ў канала амаль 200 тысяч падпісчыкаў.

Замужам за ўкраінскім журналістам, тэлевядучым, пісьменнікам Дзмітрыем Гардонам. У сужэнцаў трое агульных дзяцей — Санта (нар. 2012), Аліса (нар. 2016), Ліяна (нар. 2019).

Зноскі

  1. СССР — 1922.
  2. Бацман заявила, що йде з каналу «112 Україна».. Праверана 28 мая 2023.
  3.   Канал Алеся Бацман на YouTube