Альбер Глез (фр. Albert Gleizes; 8 снежня 1881, Парыж — 23 чэрвеня 1953, Авіньён) — французскі мастак, філосаф і тэарэтык кубізму.

Альбер Глез
фр.: Albert Gleizes
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 снежня 1881(1881-12-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 1953(1953-06-23)[1][5][…] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Juliette Roche[d][8]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, ілюстратар, філосаф, пісьменнік, рысавальнік, тэарэтык мастацтва, мастацкі крытык
Жанр партрэтны жывапіс[d][3][4] і пейзаж[3][4]
Мастацкі кірунак салонны кубізм[d][3][4] і Section d'Or[d][3][4]
Уплыў на Paul Régny[d], Robert Pouyaud[d] і Andrée Le Coultre[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Глезу быў дваццаць адзін год, калі яго праца «La Seine à Asnières» была выстаўлена на «Société Nationale des Beaux-Arts», у 1902 годзе. У наступным годзе Глез выставіў дзве карціны на Восеньскім салоне. У 1905 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў «Асацыяцыі Эрнеста Рэнана» — саюза студэнтаў супраць ваеннай прапаганды. У 1906 годзе ў Музеі прыгожых мастацтваў у Ліёне (Salon de la Société des Nationale Beaux-Arts), Глез выставіў працу «Рынкавы дзень у прыгарадзе». Да 1907 года яго стыль зрабіўся больш падобным да постымпрэсіянізму з моцным ухілам у натуралізм і сімвалізм.

Пад уплывам Жана Мэцэнжэ і Анры Ле Факонье мастак выпрацоўвае ў 1908—1909 гадах геаметрычна спрошчаны стыль жывапісу. У 1910—1911 гадах Глез выстаўляе свае так званыя «вуглаватыя» карціны ў Салоне Незалежных у Парыжы. Пасля гэтага ён усё бліжэй і бліжэй падыходзіць да аналітычнага кубізму, што паказвае палатно «Размолванне збожжа» (1912, Нью-Ёрк, музей Саламона Р. Гугенхайма). У 1914 годзе Глез звяртаецца да сінтэтычнага кубізму. У 1915 годзе ён стварае свае першыя абстрактныя карціны, якія склаліся да 1931—1932 у Кампазіцыі рытму (Compositions rythmees).

Глез у 1912 годзе ўвёў ва ўжытак тэрмін «кубізм». У 1951 годзе мастаку прысуджаецца Гран-пры на біенале ў Ментане.

Зноскі

  1. а б Albert Gleizes
  2. Albert GleizesOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. а б в г д http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Albert+Gleizes&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500001380
  4. а б в г д http://vocab.getty.edu/page/ulan/500001380
  5. Albert Gleizes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Archives de Paris — С. 23. Праверана 31 сакавіка 2023.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.
  9. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/abbaye-de-creteil Праверана 13 кастрычніка 2018.