Жуль-Альбер дэ Дыён

(Пасля перасылкі з Альбер дэ Дыён)

Альбер дэ Дыён (фр.: Jules-Albert de Dion) (9 сакавіка 1856 — 19 жніўня 1946) — граф, французскі канструктар, адзін з піянераў французскага аўтамабілебудавання.

Жуль-Альбер дэ Дыён
фр.: Jules-Albert de Dion
Партрэт
Імя пры нараджэнні фр.: Jules Philippe Félix Albert de Dion Wandonne de Malfiance[1]
Род дзейнасці палітык, аўтагоншчык, прамысловец
Дата нараджэння 10 сакавіка 1856(1856-03-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1946(1946-08-19)[2][3][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Жонка Valentine Bouillant[d]
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Commons-logo.svg Жуль-Альбер дэ Дыён на Вікісховішчы

У пачатку 1882 года, разам з механікам Жоржам Бутонам і інжынерам Шарлем-Арманам Трэпарду, заснаваў кампанію па вытворчасці паравых аўтамабіляў пад назвай «Дэ Дыён-Бутон і Трэпарду» (De Dion-Bouton et Trepardoux).

У 1884 годзе быў пабудаваны яго першы двухмесны паравы аўтамабіль. На сваім паравым аўто Альбер дэ Дыён выйграў Гран-Пры 1894 у аўтапрабегу Парыж-Руансо.

Акрамя прадпрымальніцкай дзейнасці вёў і вялікую грамадскую працу. Па яго ініцыятыве ў Францыі ў 1895 годзе быў створаны аўтамабільны клуб. Толькі за першыя 8 гадоў існавання клуба ён правёў 34 спаборніцтвы. Адной з іх была першая міжнародная гонка Парыж-Амстэрдам-Парыж у 1898 годзе.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 birth certificate
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Jules De Dion // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Jules-Albert De Dion // GeneaStar
  5. пасведчанне аб смерці