Альбіна Васільеўна Пякуцька

Альбіна Васільеўна Пякуцька (31 кастрычніка 1940Далёкі Усход, Расія — 17 студзеня 2020) — беларускі музыкант, харавы дырыжор. Кандыдат педагагічных навук (1981), прафесар. Член Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Альбіна Васільеўна Пякуцька
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1940(1940-10-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 2020(2020-01-17) (79 гадоў)
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (спецыяльнасць «Харавое дырыжыраванне», 1967).

Працавала ў Палаце культуры Мінскага аўтамабільнага завода (кіраўнік хора), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (выкладчык), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1975, кафедра харавога і вакальнага мастацтва, прафесар, у 1987—2020 — загадчык кафедры; стваральнік і кіраўнік хора духоўнай музыкі «Дабравест», мужчынскага хора «Vivat»).

Памерла 17 студзеня 2020 года, пахавана на Паўночных могілках г. Мінска.

Навуковыя інтарэсы: харавое выканальніцтва; методыка работы з харавым калектывам; праблема адраджэння і захавання нацыянальных духоўных і мастацка-эстэтычных каштоўнасцей; маральнае і эстэтычнае выхаванне моладзі; педагогіка вышэйшай школы.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Нравственно-эстетическое воспитание учащихся профтехучилищ средствами хорового пения : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Пекутько Альбина Васильевна. ― Минск, 1981.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Словы ўдзячнасці і смутку : [Пякуцька Альбіна Васільеўна] / Надзея Бунцэвіч; фота Юрыя Іванова // Культура. — 2020. — 25 студзеня (№ 4). — С. 12.
  • Харавыя спевы як умова шчасця : творчая вечарына дырыжора Альбіны Пякуцька / Таццяна Мушынская // Мастацтва. — 2011. — № 8. — С. 21.
  • Память о выдающемся педагоге : [Альбина Васильевна Пекутько] // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. — 2020. — № 1. — С. 189—190.