Альвара Урыбэ
А́львара Уры́бэ-Ве́лес (ісп.: Álvaro Uribe Vélez; 4 ліпеня 1952, Медэльін) — калумбійскі палітык, прэзідэнт Калумбійскай Рэспублікі з 2002 да 2010 года (пераабраны ў 2006 г.).
Альвара Урыбэ Велес Álvaro Uribe Vélez | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
7 жніўня 2002 — 7 жніўня 2010 | ||||
Папярэднік | Андрэс Пастрана Аранга | |||
Пераемнік | Хуан Мануэль Сантас | |||
| ||||
1 студзеня 1995 — 31 снежня 1997 | ||||
Папярэднік | Раміра Валенсія Косіа | |||
Пераемнік | Альберта Артэга Байлс | |||
| ||||
кастрычнік 1982 — снежань 1982 | ||||
Папярэднік | Хасэ Хайме Нікалс Санчэс | |||
Пераемнік | Хуан Фэліпэ Гавірыя Гут'ерэс | |||
Партыя | ||||
Адукацыя | Гарвардскі ўніверсітэт Каледж Святога Антонія Гарвардская школа пашыранай адукацыі Універсітэт Ант’ёкіі | |||
Прафесія | юрыст | |||
Дзейнасць | адвакат, пісьменнік, палітык | |||
Месца працы | ||||
Веравызнанне | каталіцтва | |||
Нараджэнне | 4 ліпеня 1952[1][2][…] (68 гадоў) | |||
Бацька | Альберта Урыбэ Сьера | |||
Жонка | Ліна Марыя Марэна Мехія | |||
Дзеці | сыны: Томас і Хераніма | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Раннія гады і адукацыяПравіць
Альвара Урыбэ нарадзіўся ў сям’і Альберта Урыбэ, багатага землеўладальніка. Скончыў сярэднюю школу ў родным Медэльіне з адзнакай у 1970 годзе, а затым скончыў і атрымаў ступень доктара права і палітычных навук у Універсітэце Ант’ёкіі.
У 1983 пры спробе згону яго бацька быў забіты членамі тэрарыстычнай арганізацыі ФАРК.
Палітычная кар’ераПравіць
Сваю палітычную кар'еру Урыбэ пачаў у 1977, калі быў прызначаны генеральным сакратаром Міністэрства працы. У перыяд 1980—1982 з’яўляўся дырэктарам Упраўлення грамадзянскай авіяцыі, а затым стаў і мэрам Медэльіна на некалькі месяцаў. Далей Урыбэ становіцца членам адной з двух традыцыйных партый у Калумбіі – Ліберальнай і ў перыяд 1986 – 1994 быў сенатарам у парламенце.
У 1995 быў абраны губернатарам дэпартамента Ант’ёкія. Заваяваў папулярнасць дзякуючы праекту CONVIVIR – стварэнне ўзброеных груп насельніцтва з мэтай абароны ад партызанскіх груповак і наркамафіі.
Падчас яго праўлення колькасць злочынаў у дэпартаменце скарацілася на 60%, але таксама абвастрыўся і яго канфлікт з ФАРК.
ПрэзідэнтПравіць
Незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў у 2002 годзе Урыбэ пакідае Ліберальную партыю, і, выкарыстоўваючы крызіс палітычнага даверу да традыцыйных партый, стварае рух „Калумбія – перш за ўсё“. Дзякуючы яго пазіцыі змагара супраць наркамафіі і партызанскіх груповак, Урыбэ перамагае на выбарах яшчэ ў першым туры з 53%.
Падчас праўлення Урыбэ пашырае свой праект CONVIVIR па ўсёй краіне і пачынае жорстка пераследваць левыя радыкальныя і іншыя групоўкі. Жорсткі яго падыход дае вынікі, і за год колькасць забойстваў скарацілася з 35 да 15 тысяч.
З дапамогай блізкіга саюзніка Джорджа Буш пачынаецца і барацьба з наркатрафікам. У перыяд 2002 – 2006 Калумбія атрымлівае больш за 3 млрд. $ дапамогі ад ЗША, якія ў асноўным выкарыстоўваліся для куплі ваеннай тэхнікі і навучання спецыяльных сіл для барацьбы з наркамафіяй.
На выбарах у 2006 Урыбэ атрымлівае небывалыя для Калумбіі 62,2% і становіцца прэзідэнтам на другі тэрмін.
Зноскі
- ↑ Alvaro Uribe Velez // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alvaro Uribe Velez // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Álvaro Uribe Vélez // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
СпасылкіПравіць
Альвара Урыбэ на Вікісховішчы |