Алькмунд з Дэрбі

Алькмунд з Дэрбі (+ каля 800) — прынц, святы, памяць 19 сакавіка.

Алькмунд з Дэрбі
Нараджэнне VIII стагоддзе
Смерць каля 800
Бацька Альхрэд[d]
Маці Osgifu[d]
Дзейнасць воін
Commons-logo.svg Алькмунд з Дэрбі на Вікісховішчы
Саркафаг Св. Алькмунда, Музей і мастацкая галерэя Дэрбі.
Крыж з царквы Св. Алькмунда, Музей і мастацкая галерэя Дэрбі.

Св. Алькмунд з Дэрбі (Alcmund of Derby, Alkmund) або з Лільшаля (en:Lilleshall), таксама вядомы як Элхмунд (Ealhmund), або Алхмунд (Alhmund, Alchmund), быў сынам Альхрэда Нартумбрыйскага (Alhred of Northumbria). Пасля дваццаці гадоў выгнання, праведзеных сярод піктаў з-за дынастычнай барацьбы ў Нартумбрыі, ён вярнуўся туды са сваім войскам. Ён быў забіты некаторым невядомым чынам, адказнасць за што крыніцы ускладваюць на караля Нартумбрыі Эрдвульфа (Eardwulf of Northumbria). Што датычыцца дакладных абставін, то яго гібель называюць пакутніцтвам, а самога Алькмунда пачытаюць святым.

Алькмунд пахаваны ў Лілешале, Шропшыр (Shropshire). На яго магіле явіліся цуды. З-за нашэсця датчан яго цела было перанесена ў Дэрбі, і некалькі навакольных цэркваў асвечаны ў яго гонар.

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Grosjean, P., Codicis Gothani Appendix (Vita Sancti Aelkmundi regis), Analecta Bollandiana lviii (1940), 178-83