Пікты
Пікты (ад лац.: Picti — «размаляваныя») † — найстаражытнейшы з вядомых народаў, якія насялялі Шатландыю.
Пікты † | |
Старажытная каменная выява піктскага воіна
| |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Шатландыя |
Мова | піктская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы | круітні |
Па адной з версій, пікты паходзяць ад кельтаў, аднак, верагодна, піктская галіна вылучылася з кельцкай сям'і вельмі рана, прыкладна ў пачатку I тысячагоддзя да н. э. Паводле іншага пункту гледжання, распаўсюджаннага сярод часткі брытанскіх даследчыкаў, пікты паходзяць ад ібераў.
Роднасным народам піктам былі круітні, якія пражывалі на тэрыторыі Ірландыі.
Пікты засялялі тэрыторыі цэнтральнай і паўночнай Шатландыі, да поўначы ад заліва Ферт-оф-Форт. Першапачаткова пікты ўяўлялі сабою саюз плямёнаў, да VI стагоддзя сфарміравалася некалькі дзяржаўных утварэнняў, якія пазней аб'ядналіся ў Каралеўства піктаў. У VI стагоддзі пікты былі звернуты ў хрысціянства ірландскім місіянерам Калумба.
Пікты ўвесь час здзяйснялі набегі на поўдзень Брытаніі. Росквіт пікцкай дзяржавы прыйшоўся на VIII стагоддзе, пасля таго, як піктам удалося спыніць пасоўванне англаў на поўнач (бітва пры Нехтансмеры 685 г.), а пазней даць адпор націску скотаў з захаду.
Асаблівасцю дзяржаўнага кіраўніцтва была перадача трона не па мужчынскай, а па жаночай лініі. У выніку, у розныя перыяды часу каралямі піктаў былі прадстаўнікі розных каралеўскіх дынастый. У 843 г. каралём піктаў стаў кароль Дал-Рыяды Кенет I. Яму ўдалося аб'яднаць дзяржавы піктаў і скотаў у Каралеўства Шатландыю. Паступова гэльская мова скотаў выцесніла піктскую мову, а неўзабаве ў выніку асіміляцыі пікты спынілі сваё існаванне як асобны народ.
-
Пікт (мал. XVI ст.)
-
Піктскі камень