Альмадэн (ісп.: Almadén) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Сьюдад-Рэаль, у складзе аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Валье-дэ-Алькудыя. Займае плошчу 240 км². Насельніцтва — 6175 чалавек (на 2010 год).

Альмадэн
ісп.: Almadén[1]
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 239,64 км²
Вышыня цэнтра
589 ± 0 м
Насельніцтва
  • 4 968 чал. (2023)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
13400
Аўтамабільны код
CR
Афіцыйны сайт
Альмадэн на карце Іспаніі
Альмадэн (Іспанія)
Альмадэн
Альмадэн (Іспанія)
Альмадэн

Са спрадвечных часоў Альмадэн служыў (і застаецца) сусветным цэнтрам вытворчасці ртуці (радовішча Альмадэн). Назапашаная за шмат стагоддзяў прамысловая інфраструктура ўнесена ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны (разам з аналагічнымі збудаваннямі ў славенскай Ідрыі).

У 2011 годзе стартаваў 7-ы этап шматдзённай велагонкі Вуэльта.

Зноскі