Альмека-шыкаланка
Альмека-шыкаланка, Olmeca-Xicalanca — дзяржава або этнічная супольнасць, якая існавала ў посткласічны перыяд на тэрыторыі мексіканскага штата Тлашкала . Цэнтрам быў, відаць, горад Какаштла. Хоць іспанскія аўтары называлі жыхароў гэтай дзяржавы «альмекамі», дзяржава наўрад ці мае дачыненне да альмекскай культуры, якая знікла за тысячагоддзе да яе з’яўлення.