Альфрэдас Бумблаўскас

Альфрэдас Бумблаўскас (літ.: Alfredas Bumblauskas; 18 лістапада 1956, Цяльшэй) — літоўскі гісторык, прафесар Віленскага ўніверсітэта, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы па культуры і мастацтве (1998); член сената ВУ, член савета Інстытута гісторыі Літвы, савета Віленскай мастацкай акадэміі, камісіі гісторыі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Літвы.

Альфрэдас Бумблаўскас
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта, тэлевядучы
Дата нараджэння 18 лістапада 1956(1956-11-18) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў сярэднюю школу ў Цяльшэй (1974), у 1974—1979 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Працаваў на гістарычным факультэце Віленскага ўніверсітэта асістэнтам (1979—1989). У 1984 годзе ўступіў у КПСС[1]. Абараніў дысертацыю на навуковую ступень доктара гуманітарных навук «Генезіс Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім» (1987). Займаў пасады дацэнта І дэкана (1989—2002), з 1993 года загадчык заснаванай ім жа кафедры тэорыі гісторыі і гісторыі культуры[2]. З 2002 года прафесар, прадэкан гістарычнага факультэта. З 2008 года прафесар, доктар габілітаваны.

У 1990—1992 гадах быў членам сейма Саюдзіса і адным з віцэ-старшыняў яго савета. У 1998—1999 гадах — старшыня Савета Літвы па культуры і мастацтве[2].

Удзельнік цыклаў тэлевізійных перадач «Гісторыя Літвы» („Lietuvos istorija“, 1988—1990). Адзін са стваральнікаў цыклу перадач літоўскага тэлебачання «Таямніцы быцця» („Būtovės slėpiniai“; звыш сотні перадач, 1993—2004). Стваральнік і вядучы тэлевізійных перадач «У цені стагоддзяў» „Amžių šešėliuose“; 2005—2009), «Гутаркі тысячагоддзя» „Tūkstantmečio pokalbiai“; 2009). У 2015—2016 гадах кіраўнік Нацыянальнай экспедыцыі па Нёмане.

Навуковая дзейнасць

правіць

Галіна навуковых інтарэсаў — гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і рэфармацыя, тэорыя і дыдактыка гісторыі. Сааўтар і складальнік кніг «Гістарыяграфія і адкрытае грамадства» („Istoriografija ir atvira visuomenė“, 1998), «Паміж гісторыяй і быццём: даследаванні да 70-годдзя праф. Э. Гудавічуса» („Tarp istorijos ir būtovės: studijos prof. E. Gudavičiaus 70-čiui“), «Віленскі ўніверсітэт 1579—1999» („Vilniaus universitetas 1579—1999“), «Савецкая гістарыяграфія: тэарэтычныя і ідэалагічныя кантэксты» („Sovietinė istoriografija: teoriniai ir ideologiniai kontekstai“, 1999), аўтар асноўнага тэксту выдання «Праграма жывой гісторыі: гістарычная культура для фарміравання сучаснай свядомасці» („Gyvosios istorijos programa: istorinė kultūra moderniosios sąmonės formavimui“, 1998), адзін са складальнікаў і аўтараў тэксту выдання «Віленскі ўніверсітэт у фатаграфіі» („Vilniaus universitetas fotografijose“, 2004), сааўтар інфармацыйнага альбома «Літва: Гісторыя поспеху» („Lithuania: A Success Story“, 2006). Аўтар навуковай ілюстраванай манаграфіі «Гісторыя старажытнай Літвы 1009—1795» („Senosios Lietuvos istorija 1009—1795“, 2005).

Палітычныя погляды

правіць

У 2022 годзе выказаўся за неабходнасць «пагалоўнай гвалтоўнай дэнацыфікацыі» грамадзян Расіі незалежна ад палітычных поглядаў і перакананняў. Таксама заявіў, што рускія не маюць права называцца «рускімі». Прапанаваў Расію афіцыйна перайменаваць у «Масковію»[3].

Сям’я

правіць

Разведзены. Дзеці: сын Мангірдас (1978 года нараджэння), дачка Ёгайле (1983 года нараджэння).

Узнагароды і званні

правіць

Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы па культуры і мастацтве (1998), Літаратурнай прэміі Сіманаса Даўкантаса (1999), прэміі Парламенцкай асамблеі Літвы і Польшчы (2004), прэміі „Pragiedrulių“ (за цыкл перадач «У цені стагоддзяў», „Amžių šešėliuose“, 2007).

Кавалер Рыцарскага крыжа Ордэны «За заслугі перад Польскай Рэспублікай» (1998), афіцэрскага крыжа Ордэны «За заслугі перад Польскай Рэспублікай» (1999) і Камандорскага крыжа Ордэны «За заслугі перад Польскай Рэспублікай» (2009)[4], Рыцарскага крыжа Ордэна Вітаўтаса Вялікага (2003).

Камандор бельгійскага ордэна Кароны (2006).

Крыніцы

правіць
  1. Archyvai prabyla (III): Lietuvos elite – ekskomunistai, į kompartiją stoję per Atgimimą (літ.).
  2. а б VLE.
  3. Bumblauskas jau dabar Rusiją siūlo vadinti Maskovija: bet kuriuo atveju jai artėja pabaiga - Lietuvoje - m.DELFI.lt. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2022. Праверана 18 верасня 2022.
  4. M.P. 2009 nr 36 poz. 548. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2020. Праверана 22 верасня 2022.

Літаратура

правіць
  • Danguolė Skulsčiūtė. Alfredas Bumblauskas (літ.). Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (1 жніўня 2018). Праверана 15 чэрвеня 2021.

Спасылкі

правіць