Альфрэда Дуальдэ
Альфрэда Дуальдэ Васкес (ісп.: Alfredo Duhalde, 30 чэрвеня 1898, Сант’яга, Чылі — 10 красавіка 1985) — чылійскі палітык.
Альфрэда Дуальдэ | |
---|---|
Нараджэнне |
30 чэрвеня 1898 |
Смерць |
10 красавіка 1985 (86 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля смерці прэзідэнта Хуана Антоніа Рыяса Маралеса быў непрацяглы час віцэ-прэзідэнтам Чылі з 27 чэрвеня па 17 кастрычніка 1946 года, з кароткім інтэрвалам з 3 па 13 жніўня.
Займаючы пасаду міністра ўнутраных спраў пры прэзідэнце Хуане Антоніа Рыясе, Дуальдэ 17 студзеня 1946 года дэ-факта ўзначаліў урад, у сувязі з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем прэзідэнта. Рыяс памёр 27 чэрвеня, Дуальдэ як віцэ-прэзідэнт кіраваў Чылі да новых прэзідэнцкіх выбараў. Дуальдэ сышоў у адстаўку 17 кастрычніка 1946 года.