Альфрэд Джон Кін
Альфрэд Джон Кін (англ.: Alfred John Keene, 1864—1930) — брытанскі мастак-акварэліст, які працаваў у Дэрбі.
Альфрэд Джон Кін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1864 |
Дата смерці | 1930 |
Падданства | Англія |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альфрэд быў чацвёртым сынам фатографа Рычарда Кіна (Richard Keene), якіў выдаваў Derby Telegraph, братам акварэліста Уільяма Какстона Кіна (William Caxton Keene) і фатографа Чарльза Бароў Кіна (Charles Barrow Keene). З 1878 па 1895 гады ён вучыўся ў Мастацкай школе Дэрбі[1].
Разам з Чарльзам Альфрэд вёў сямейны бізнес пасля смерці бацькі. У 1887 годзе ён стаў заснавальнікам «Клуба замалёвак» (Derby Sketching Club)[2].
Малюнкі Кіна калекцыянаваў Альфрэд Гудзі (Alfred E. Goodey), які купіў іх 77 штук. У 1936 годзе Гудзі перадаў сваю калекцыю Музею і мастацкай галерэі Дэрбі[1].
Зноскі
- ↑ а б Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey's Derby. pp. 9–13. ISBN 1 85983 379 9.
- ↑ History of Derby Sketching Club(недаступная спасылка). Derby Sketching Club. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2010. Праверана 2 February 2011.