Альхоўская вуліца (Магілёў)

Магілёў

Альхоўская вуліца (руск.: Альховская улица) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным раёне Машэкаўка. Забудавана драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Альхоўская вуліца
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Гістарычны раён Машэкаўка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Альхоўская вуліца на нямецкім аэрафотаздымку 1943 года (праходзіць з ніжняга левага вугла ў верхні правы)
Дом з характэрным ганкам

Пачынаецца ад адгалівання вуліцы Катоўскага на левым схіле Дзебры. Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Ідзе паралельна да вуліц Мікалуцкага і Ольчынскай. Перасякае вуліца Дарвіна, завулак Шуберта, завяршаецца скрыжаваннем з Вялікай Машэкаўскай вуліцай сярод шматпавярховай жылой забудовы. Раней ішла далей, перасякала Машэкаўскую вуліцу, далей паварочвала на поўнач (цяпер Варонежскі завулак). Захаваўся невялікі фрагмент вуліцы (дамы №№ 30-36) ад скрыжавання з Сувораўскай вуліцай.

Зноскі

Спасылкі правіць