Дзебра

ручай у Магілёве

Дзебра — ручай у горадзе Магілёве, правы прыток ракі Дняпро. Даўжыня 2,5 км. Пачынаецца ў раёне станцыі Магілёў III з плоскай лагчыны, дзе калісьці было балота. Мае вузкія (5—7 м) і глыбокія даліны (да 25 м), схілы якіх прарэзаны шматлікімі ярамі. Уздоўж ракі праходзіць вуліца Катоўскага.

Дзебра
Характарыстыка
Даўжыня 2,5 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°54′50,85″ пн. ш. 30°21′30,85″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Каардынаты 53°53′21,45″ пн. ш. 30°21′07,90″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіна
Рэгіён Магілёў
physical
Дзебра
Дзебра
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цераз Дзебру перакінуты 4-пралётны безназоўны мост, па якім праходзіць праспект Міру, і некалькі невялічкіх масткоў.

Этымалогія правіць

Патамонім можна тлумачыць з некалькіх пазіцый. Як характарыстыку даліны — «невялікі лес», «густы лес». Акрамя таго, у значэнні «глыбокі яр, лес, даліна, паток у цясніне, роў». Сапраўды, ручай мае глыбокую даліну. Назва можа быць звязана са старажытнай індаеўрапейскай асновай DHEUBH — «глыбокі»[1].

Зноскі

  1. Шаруха, І. М. Гідранімія наваколляў Магілёва / І. М. Шаруха // Проблемы устойчивого развития регионов Республики Беларусь и сопредельных стран : СБОРНИК НАУЧНЫХ СТАТЕЙ VIII МЕЖДУНАРОДНОЙ НАУЧНО-ПРАКТИЧЕСКОЙ ИНТЕРНЕТ-КОНФЕРЕНЦИИ, Могилев, 15 марта – 15 2019 года / под ред. И. Н. Шарухо, А. В. Клебанова. – Могилев: Могилевский государственный университет имени А.А. Кулешова, 2019. – P. 72-75.

Літаратура правіць

  • Пушкін, І. Рэкі і вадасховішчы Магілёва // Магілёўскія ведамасці. — 2000. — 28 снеж. — С. 6.
  • Дебря // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі правіць