Аляксандрына (парк)

Аляксандрына (руск.: Алекса́ндрино[1]) — парк (лесапарк), размешчаны ў Кіраўскім раёне Санкт-Пецярбурга паміж праспектам Стачак, праспектам Народнага Апалчэння і вуліцай Казлова. Парк падзяляецца праспектам Ветэранаў на дзве часткі — паўночную і паўднёвую. Плошча — 110,52 га.

Аляксандрына?
Недалеко от Чернышёвой дачи.JPG
Асноўная інфармацыя
Тыпсядзіба[d], парк і помнік архітэктуры[d]
Дата заснавання1770
Размяшчэнне
59°50′35″ пн. ш. 30°13′10″ у. д.HGЯO
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Парк Аляксандрына ўзнік на пачатку XIX стагоддзя і ўключае паркі былых сядзіб Аляксандрына (паўночная частка) і Ульянка (паўднёвая частка), якія ў другой палове XVIII стагоддзя належалі дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Івану Чарнышову, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя былі набытыя графам Дзмітрыем Шарамецевым. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў сядзібе Аляксандрына быў створаны пейзажны парк (архітэктары Мікалай Бенуа, К. Мюлер і інш.).

У час Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя парку знаходзілася ў непасрэднай блізкасці ад пярэдняга краю абароны Ленінграда. Парк быў значна разбураны, пабудовы сядзібы Ульянка былі знішчаны, ад сядзібы Аляксандрына каля галоўнага дома (Чарнышова дача) былі цалкам разбураны галерэя і ўсходні флігель, у 1960-я гады будынак быў рэканструяваны.

З 1970-х гадоў парк Аляксандрына з’яўляецца месцам адпачынку жыхароў суседніх раёнаў масавага жыллёвага будаўніцтва Ульянка і Дачнае. У 1980-х гадах цэнтральная частка парку была рэканструявана ў якасці зоны адпачынку.

Зноскі

  1. Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

ЛітаратураПравіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1