Аляксандр Іванавіч Чыгрын

скульптар

Аляксандр Іванавіч Чыгрын (нар. 25 лютага 1955, г. Мінск) — беларускі скульптар.

Аляксандр Іванавіч Чыгрын
Дата нараджэння 25 лютага 1955(1955-02-25) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Жанр манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d]
Вучоба
Уплыў Генадзь Ільіч Мурамцаў і Заір Ісакавіч Азгур
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе, творчыя майстэрні АМ СССР у Мінску ў 1984 годзе. Вучыўся ў Г. Мурамцава, З. Азгура. Удзельнік мастацкіх выставак з 1973 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

правіць

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «Сафо» і «Кампазіцыя» ў парку імя Я. Купалы ў г. Мінску; «Кандрат Крапіва», «Абуджэнне», «Вясна», «Воблака», «Дачка», «Ева».

Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Чыгрын Аляксандр Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.