Аляксандр Іпалітавіч Барбашоў

Аляксандр Іпалітавіч Барбашоў (1858 -?) — расійскі гісторык, аўтар работ па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага[2].

Аляксандр Іпалітавіч Барбашоў
Дата нараджэння 9 сакавіка 1858(1858-03-09)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, школьны настаўнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]
Навуковая ступень магістр рускай гісторыі
Альма-матар Гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта  (руск.)

Скончыў курс на гісторыка-філалагічным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Выкладаў у III пецярбуржскай класічнай гімназіі, VII класічнай гімназіі, у рэальным вучылішчы Муханава. У 1886 годзе, пасля дыспута ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце, атрымаў ступень магістра рускай гісторыі за сачыненне: «Вітаўт і яго палітыка да Грунвальдэнскай бітвы 1410 г.»[2].

Вывучаў унутраную і знешнюю палітыку Вітаўта, барацьбу літоўскага, рускага, беларускага і ўкраінскага народаў супраць Тэўтонскага ордэна. Шырока выкарыстоўваў беларуска-літоўскія летапісы[2].

Сачыненні

правіць

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 22 лютага 2022.
  2. а б в Барбашёв Александр Ипполитович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.

Літаратура

правіць