Аляксандр Міхайлавіч Азарчанкаў
Аляксандр Міхайлавіч Азарчанкаў (нар. 17 красавіка 1944, в. Забалацце, Талачынскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Аграрнай партыі.
Аляксандр Міхайлавіч Азарчанкаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 красавіка 1944[1] (80 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1968), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1986).
Працаваў галоўным інжынерам калгаса імя Г. Дзіммтрава (1968—1974), старшынёй калгасаў «1 Мая», «Гігант» (1975—1979), начальнікам Талачынскага ўпраўлення сельскайгаспадаркі і харчавання (1979—1982). Займаў пасады старшыні Пастаўскага райвыканкама, першага сакратара Чашніцкага райкама КПБ (1982—1992), першага намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага аблвыканкама (1992—1997), генеральнага дырэктара Віцебскага абласнога прадпрыемства па паліве (1997—1999).
У 1995 годзе, пасля другога тура галасавання, стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання ад Талачынскай выбарчай акругі № 52[3]. У 1996—2004 гадах дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га скліканняў, член (1996—2000) і старшыня (2000—2004) Камісіі па аграрных пытаннях.
Зноскі
- ↑ Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 22. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ а б в Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 23. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ СПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, выбраных у другім туры галасавання 28 мая 1995 года Архівавана 28 верасня 2021.
Літаратура
правіць- Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.
Спасылкі
правіць- АЗАРЧЕНКОВ АЛЕКСАНДР МИХАЙЛОВИЧ Архівавана 28 студзеня 2022.