Аляксандр Валянцінавіч Сыман

Аляксандр Валянцінавіч Сыман (26 ліпеня 1977, Капыль, Мінская вобласць) — беларускі біятланіст, трохразовы чэмпіён Універсіяды, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2001 года ў эстафеце, двухразовы чэмпіён Еўропы, двухразовы чэмпіён свету па летнім біятлоне. Займаўся біятлонам з 1991 года. Завяршыў кар’еру вясной 2011 года.

Аляксандр Валянцінавіч Сыман
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя біятлон[1]
Нарадзіўся 26 ліпеня 1977(1977-07-26) (46 гадоў)
Грамадзянства
Рост 178 см
Вага 73 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 26 ліпеня 1977 года ў Капылі. Скончыў сярэднюю школу № 2 Капыля імя Цішкі Гартнага[2].

Кубак свету правіць

  • 2000—2001 — 74-е месца (7 ачкоў)
  • 2001—2002 — 90-е месца (2 ачкі)
  • 2002—2003 — 80-е месца (1 ачко)
  • 2003—2004 — 59-е месца (24 ачкі)
  • 2004—2005 — 35-е месца (145 ачкоў)
  • 2005—2006 — 91-е месца (1 ачко)
  • 2006—2007 — 59-е месца (32 ачкі)
  • 2007—2008 — 81-е месца (10 ачкоў)
  • 2008—2009 — 66-е месца (73 ачкі)
  • 2009—2010 — 74-е месца (45 ачкоў)

Дасягненні правіць

Чэмпіянаты свету правіць

  • Сярэбраны медаль, эстафета — 2001
  • 4-е месца, эстафета — 2005

Кубак свету правіць

Вышэйшая месца:

  • 35-е месца ў агульным заліку ў сезоне 04-05

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2002 года, 2006 года і 2010 года.

Зноскі

  1. Biathlon.com.ua — 2006. Праверана 27 мая 2022.
  2. Знаменитые выпускники Архівавана 30 снежня 2021.