Аляксандр Васілевіч Базыленка
Аляксандр Васілевіч Базыленка (нар. 7 сакавіка 1938, Віцебск) — беларускі спартсмен. Майстар спорту СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа. Ганаровы майстар спорту СССР.
Пол | мужчынскі пол |
---|---|
Нарадзіўся |
7 сакавіка 1938 (86 гадоў) |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ 1964 годзе скончыў вышэйшую школу трэнераў пры Беларускім інстытуце фізічнай культуры, у 1969 — Беларускі інстытут фізічнай культуры (зараз — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры).
Рэкардсмен Беларусі па спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 5 км (1964) і 30 км (1966).
У 1964—1970 гг. — трэнер школы Мінаблсавета Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» (БФСТ «Дынама»). З 1970 года — трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы Мінаблсавета БФСТ «Дынама». У 1976—1984 гг. — дзяржаўны трэнер зборнай каманды СССР па Беларусі (бег на вынослівасць і спартыўная хадзьба). У 1986—1987 гг. — трэнер нацыянальнай зборнай каманды Сірыі (25 рэкордаў).
У 1984—1994 гг. — трэнер Рэспубліканскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы Балсавета ўсесаюзнага добраахвотнага спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы».
Пры ўдзеле Аляксандра Васілевіча былі падрыхтаваны прызёры XXII Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіёны і прызёры СССР і Еўропы.
Узнагароджаны знакам «Выдатнік фізічнай культуры і спорту».
Літаратура
правіць- Павловец, Р. Р. Базыленко Александр Васильевич / Р. Р. Павловец // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 49.