Аляксандр Васільевіч Даманаў
Аляксандр Васільевіч Дама́наў (10 сакавіка 1940, г. Клінцы, Бранская вобласць, РСФСР — 19 красавіка 2014, г. Віцебск) — беларускі мастак.
Аляксандр Васільевіч Даманаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 2014 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1973 годзе мастацка-графічнае аддзяленне Златавустаўскага педагагічнага вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1990 года. Жыў у Віцебску[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года[1].
Пасля смерці жонкі, застаўся адзін і быў ўжо фізічна зусім хворым. Памёр 19 красавіка 2014 года. Пасля смерці мастака практычна ўсе працы, якія знаходзіліся ў яго кватэры, зніклі. Выкрадальнікі так і не былі выяўлены. Захавалася толькі 12 жывапісных твораў Аляксандра Доманова, якія мастак пры жыцці падарыў Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею[2].
Творчасць
правіцьПрацаваў у станковым жывапісе ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творам уласцівыя моц і насычанасць, свежасць і каларыт. Асноўныя работы: палотны «Бярозы», «Вясна», «Сланечнік», «Вецер», «Восень», «Зіма. Рака Віцьба», «Сакавік», «Вясковы пейзаж»[1].
Сям’я
правіцьДзяцей у сям’і не было[2].
Зноскі
- ↑ а б в Даманаў Аляксандр Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ а б Светлый реализм Александра Доманова. Народныя навіны Віцебска. Новости Витебска | 09-02-2015
Літаратура
правіць- Даманаў Аляксандр Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.