Аляксандр Дзмітрыевіч Свін’ін
Аляксандр Дзмітрыевіч Свін’ін (16 (28) мая 1831—1913) — рускі вайсковы дзеяч, генерал ад артылерыі, камандзір Асобнага корпуса памежнай варты (1893—1908).
Аляксандр Дзмітрыевіч Свін’ін | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (28) мая 1831 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 (24) ліпеня 1913 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расія |
Званне | генерал ад артылерыі |
Камандаваў | Асобны корпус памежнай варты |
Бітвы/войны | Польская кампанія 1863 года, Руска-турэцкая вайна 1877-1878 |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
Адукацыю атрымаў у Дваранскім палку (пасля Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча). Удзельнічаў у Польскім паходзе 1863, ўдзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878 (у 1877 быў паранены).
Камандзір 1-й батарэі 39-й артылерыйскай брыгады (9.04.1875-1.03.1887), камандзір 1-й батарэі 30-й артылерыйскай брыгады (1.03.1877-2.09.1878), памочнік начальніка артылерыі княства Балгарскага (2.09.1878-25.08.1879), камандзір 30-й артылерыйскай брыгады (11.09.1879-24.08.1886), начальнік артылерыі 7-га армейскага корпуса (24.08.1886-14.05.1889), начальнік артылерыі Гвардзейскага корпуса (14.05.1889-15.10.1893), залічаны ў Памежную варту (14.02.1893), інспектар Памежнай варты (14.02.-15.10.1893), камандзір Корпуса Памежнай варты (15.10.1893-13.04.1908), член Дзяржрады.
Узнагароджаны ўсімі імператарскімі расійскімі ордэнамі, уключаючы зорку ордэна св. Аляксандра Неўскага з дыяментамі, шматлікімі замежнымі ордэнамі, у тым ліку — французскім ордэнам Ганаровага легіёна.