Аляксандр Леанідавіч Маліноўскі
Аляксандр Леанідавіч Маліноўскі (29 красавіка 1964) — савецкі, беларускі гандбаліст. Заслужаны майстар спорту СССР (1989).
руск.: Александр Леонидович Малиновский | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Леанідавіч Маліноўскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Імя пры нараджэнні | Aleksandr Leonidowitsch Malinowskij | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 красавіка 1964 (60 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар'еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар'ера
правіць- СКА Мінск (1984—90)
- «Эсперанс» Туніс (1991—93)
- «Іскра» Кельцы, Польшча (1993—94, 1995—96), «Аса» Ізраіль (1994—95), «Коньске» Польшча (Д2) (1996—98).
Трэнерскую кар'еру пачаў у польскім «Радаме» (Д3) (1998—2001). У лістападзе 2001 прыняў клуб «Калпортэр» (цяпер — «Вівэ») з Кельцаў, які ў маі 2003 года прывёў да перамог у чэмпіянаце і Кубку Польшчы. Пазней яшчэ двойчы вяртаўся ў «Вівэ», у 2008—2009 быў першым трэнерам мінскага «Дынама».
Дасягненні
правіць- Чэмпіён свету сярод юніёраў (1985).
- Пераможца Гульняў добрай волі (1986).
- Удзельнік чэмпіянату свету (1995, 9-е месца).
- У нацыянальнай зборнай СССР — 16 гульняў, 11 галоў. У нацыянальнай зборнай Беларусі — 9 гульняў, 7 галоў.
- Трохразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1987, 89-90), уладальнік Кубка кубкаў (1988) і Суперкубка (1989).
- Чатырохразовы чэмпіён СССР (1985-86, 88-89).
- Двухразовы чэмпіён і двухразовы ўладальнік Кубка Туніса (1992-93).
- Двухразовы чэмпіён Польшчы (1994, 96).