Аляксандр Мак-Гіліўрэ
Аляксандр Мак-Гіліўрэ (англ.: Alexander McGillivray; 15 снежня 1750 - 17 лютага 1793 гг.) — правадыр канфедэрацыі індзейцаў-крык, палітычны дзеяч і рэфарматар.
Аляксандр Мак-Гіліўрэ | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Hoboi-Hili-Miko |
Род дзейнасці | правадыр |
Дата нараджэння | 15 (26) снежня 1750[1] |
Дата смерці | 17 лютага 1793[1][2][3] (42 гады) |
Грамадзянства | |
Бацька | Lachlan McGillivray[d][1] |
![]() |
Нарадзіўся ў індзейскай вёсцы на тэрыторыі сучаснага штата Алабама. Маці паходзіла з індзейскага племені каасаці, бацька быў французскім афіцэрам шатландскага паходжання. Паколькі крык вялі адлік сваяцтва па маці, то лічыўся індзейцам. Частку дзяцінства правёў з бацькам, атрымаў сучасную еўрапейскую адукацыю.
Падчас Амерыканскай рэвалюцыі меў званне палкоўніка брытанскай арміі, змагаўся на баку брытанцаў, адказваў за сувязь брытанскіх улад з канфедэрацыяй крык. У 1783 г. выбраны вярхоўным правадыром маскогі. У 1784 г. заключыў дагавор з Іспаніяй супраць ЗША і наўзамен атрымаў прызнанне канфедэрацыі крык як самастойнай дзяржавы. Аднак у 1787 г. разам з 27 правадырамі крык падпісаў пагадненне з ЗША ў Нью-Ёрку, складзенае па прапанове Джорджа Вашынгтона. У 1792 г. фактычна адверг гэты дагавор і пачаў новыя перагаворы з Іспаніяй.
Аляксандр Мак-Гіліўрэ выступаў як рэфарматар канфедэрацыі крык, садзейнічаў аб'яднанню плямён і стварэнню адзіных органаў кіравання, развіццю таварнай гаспадаркі і гандлю. Быў чальцом ордэна масонаў. Валодаў прыватнай сядзібай, плантацыямі і рабамі на поўначы Фларыды.
Памёр 17 лютага 1793 г. у сваёй сядзібе ад інфекцыйнай хваробы.
Зноскі
- ↑ а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Alexander McGillivray // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nadel S. Alexander McGillivray // McGillivray, Alexander (1759?–17 February 1793), member of the Koasati tribe and Great Beloved Man (chief counselor) of the Muskogee or Creek confederacy // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.2000657 Праверана 9 кастрычніка 2017.