Аляксандр Мікалаевіч Біч
беларускі палітык
Аляксандр Мікалаевіч Біч (пам. 22 сакавіка 2021) — беларускі палітык. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання. Член Аграрнай партыі.
Аляксандр Мікалаевіч Біч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Смерць | 22 сакавіка 2021 | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ 5 красавіка 1982 года па 31 сакавіка 2015 года працаваў дырэктарам Адкрытага акцыянернага таварыства «Селекцыйна-гiбрыдны цэнтр „Заходнi“» (у савецкі час — міжкалгаснае прадпрыемства «Заходняе»)[1] (аг. Вялікія Матыкалы, Брэсцкі раён).
У 1995 годзе быў абраны ў другім туры галасавання дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання ад Брэсцкай сельскай выбарчай акругі № 7[2].
Памёр 22 сакавіка 2021 года[3].
Узнагароды
правіць- Ордэн «Знак Пашаны» (1988)[1];
- ордэн Пашаны (2002) — за вялікі асабісты ўклад у забеспячэнне эфектыўнай работы раней стратных і нізкарэнтабельных калгасаў і саўгасаў, якія былі далучаны да сельскагаспадарчых і іншых арганізацый
Зноскі
- ↑ а б История
- ↑ СПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, выбраных у другім туры галасавання 28 мая 1995 года Архівавана 28 верасня 2021.
- ↑ Бич Александр Николаевич : [некролог] / Брестский областной исполнительный комитет, Брестский областной Совет депутатов // Заря. — 2021. — 24 марта (№ 23). — С. 15.
Літаратура
правіць- Голушко, В. М. Производство и использование в свиноводстве влажного консервированного зерна кукурузы . ― Жодино, 2007. (1Н//57305(039))