Аляксандр Мікалаевіч Жданаў

Аляксандр Жданаў (нар. 27 мая 1984, Харкаў, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Металіст 1925».

Футбол
Аляксандр Жданаў
Oleksandr Zhdanov (crop).JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Мікалаевіч Жданаў
Нарадзіўся 27 мая 1984(1984-05-27)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 181 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Металіст 1925
Нумар 44
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1998 — 2001 Украіна Металіст (Харкаў)
Клубная кар’ера*
2003 — 2006 Украіна Газавік-ХГВ (Харкаў) 67 (8)
2006 — 2009 Украіна Львоў 63 (1)
2007 — 2008   Украіна Княжа (Шчаслівае) 29 (1)
2009 — 2011 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 45 (0)
2012 — 2013 Украіна Палтава 42 (2)
2014 Беларусь Слуцк 11 (0)
2014 — 2015 Украіна Колас (Зачэпыліўка)
2016 Ізраіль Хапаэль (Бейт-Шэан) 15 (0)
2016 — 2017 Ізраіль Макабі (Нетанія) 19 (0)
2017 — Украіна Металіст 1925 (Харкаў) 4 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2017.


Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец харкаўскага футбола, у ДЮФЛ выступаў за футбольную школу «Металіста». Вясной 2003 года пачаў выступы за аматарскую харкаўскую каманду «Газавік-ХГВ», якая брала ўдзел у спаборніцтвах пад эгідай ААФУ. Улетку таго ж года каманда атрымала прафесійны статус і наступныя тры сезоны Жданаў правёў у ёй, змагаючыся ў другой лізе чэмпіянату Украіны.

«Львоў»Правіць

У 2006 годзе перайшоў у клуб Першай лігі «Львоў», адыграўшы ў складзе якога адзін сезон, наступны правёў на правах арэнды ў камандзе «Княжа» з сяла Шчаслівага пад Кіевам. У пачатку сезона 2005/06 вярнуўся з арэнды ў «Львоў», які на той момант атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе чэмпіянату. У матчах Вышэйшай лігі дэбютаваў 20 ліпеня 2008, цалкам згуляўшы матч першага тура чэмпіянату супраць данецкага «Шахцёра», у якім львавяне атрымалі сенсацыйную перамогу 2:0.

«Крыўбас»Правіць

Летам 2009 года, пасля таго як «Львоў» вылецеў з эліты, Жданаў перайшоў у крыварожскі «Крыўбас», у якім, як і ў папярэднім клубе, адразу стаў стабільна трапляць у асноўны склад. Дэбютаваў за крыварожскую каманду 18 ліпеня 2009 года зноў у гульні супраць «Шахцёра», на гэты раз данчане перамаглі 3:0. Пачынаючы з сезона 2011/12 пачаў рэдка трапляць у асноўны склад каманды і пасля яго завяршэння пакінуў клуб.

«Палтава»Правіць

Першую палову 2012 года знаходзіўся без каманды, а ў жніўні падпісаў кантракт з камандай Першай лігі «Палтавай». У складзе палтаўскага клуба гуляў паўтары гады, быў трывалым іграком асновы.

«Слуцк»Правіць

У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[2]. У складзе слуцкага клуба адразу замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Але справы «Слуцка» ў чэмпіянаце пайшлі не лепшым чынам. 31 мая 2014 года, пасля трох разгромных паражэнняў запар, Жданаў упершыню апынуўся па-за стартавым складам у матчы з «Нафтанам». 13 чэрвеня 2014 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў скасаваны[3][4].

Познія гадыПравіць

У ліпені 2014 года стаў іграком клуба «Колас» з Зачэпыліўкі, за які выступаў у чэмпіянаце Харкаўскай вобласці. Правёў у камандзе паўтары гады, стаў яе капітанам. У 2015 годзе ў складзе «Коласа» заняў трэцяе месца ў аматарскім чэмпіянце Украіны.

У пачатку 2016 года з’ехаў у Ізраіль, дзе гуляў спачатку за «Хапаэль» (Бейт-Шэан), а пазней перайшоў у «Макабі» з Нетаніі. Улетку 2017 года вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да клуба «Металіст 1925».

Зноскі

СпасылкіПравіць