Адкрыць галоўнае меню

Аляксандр Мікалаевіч Логінаў

Футбол
Аляксандр Логінаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Мікалаевіч Логінаў
Нарадзіўся 23 ліпеня 1991(1991-07-23)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 190 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна ВПК-Агра
Нумар 14
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2002 — 2003 Украіна АТБ-Алімп (Днепрапятроўск)
2005 Украіна ДЮСШ-12 (Днепрапятроўск)
2005 Украіна Ювілейны (Днепрапятроўск)
2006 — 2008 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск)
Клубная кар’ера*
2008 — 2009 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 0 (0)
2010 — 2011 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 0 (0)
2011 — 2012 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 0 (0)
2012 Украіна Жамчужына (Ялта) 12 (0)
2013 — 2014 Украіна Зорка (Кіраваград) 18 (0)
2014 Украіна Сталь (Алчэўск) 16 (1)
2015 Украіна Крэмінь (Крэмэнчук) 22 (0)
2016 Украіна Верас (Роўна) 9 (1)
2016 — 2017 Украіна Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 23 (1)
2017 Беларусь Іслач 5 (0)
2018 Украіна Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 10 (1)
2018 Украіна Верас (Роўна) 12 (0)
2019 Украіна Палессе (Жытомір) 7 (0)
2019 — Украіна ВПК-Агра (Шэўчэнкіўка) 10 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.


Аляксандр Логінаў (нар. 23 ліпеня 1991) — украінскі футбаліст, абаронца клуба ВПК-Агра з Шэўчэнкіўкі.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў кар’еру ў розных спартыўных школах Днепрапятроўска. У 2008—2012 гадах выступаў за моладзевыя склады крыварожскага «Крыўбаса» і днепрапятроўскага «Дняпра». У 2012 годзе перайшоў у аматарскі клуб «Жамчужына» з Ялты, які ў тым жа годзе пачаў выступаць у Другой лізе. Пазней выступаў у Першай лізе за кіраваградскую «Зорку» і алчэўскую «Сталь».

У сярэдзіне сезона 2014/15 «Сталь» знялася з турніру, і Логінаў далучыўся да другалігавага «Крэміня». Па выніках сезона 2014/15 «Крэмінь» заняў трэцяе месца ў Другой лізе, аднак саступіў у стыкавых матчах за месца ў Першай лізе. У пачатку 2016 года перайшоў у ровенскі «Верас», які па выніках сезона 2015/16 выйшаў у Першую лігу, але абаронца пакінуў каманду ды далучыўся да іншага першалігавага клуба — «Нафтавіка-Укрнафты».

У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Спачатку выступаў у аснове «Іслачы», але пазней страціў месца ў складзе, усяго правёў за каманду 5 матчаў. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[3].

У сакавіку 2018 года вярнуўся ў «Нафтавік-Укрнафту», а ў пачатку жніўня таго ж года зноў далучыўся да ровенскага «Вераса». У красавіку 2019 года перайшоў у жытомірскае «Палессе», а ў ліпені стаў іграком клуба ВПК-Агра з Шэўчэнкіўкі.

Зноскі

СпасылкіПравіць