Аляксандр Міхайлавіч Апякушын

Аляксандр Міхайлавіч Апякушын (руск.: Алекса́ндр Миха́йлович Опеку́шин; 16 (28).11.1838, Свечкіна, цяпер Яраслаўская вобласць — 4 сакавіка 1923, сяло Рыбніца, цяпер Яраслаўскай вобласці) — рускі скульптар. Сын прыгоннага. Вучыўся ў мастацкай школе таварыства заахвочвання мастакоў і ў скульптурнай майстэрні Д. І. Енсена ў Пецярбургу. Сапраўдны член пецярбургскай АМ (1895). Удзельнічаў у стварэнні (па праектах М. Мікешына) помніка 'Тысячагоддзе Расіі' у Ноўгарадзе (адкрыты ў 1862) і Кацярыне II у Пецярбургу (адкрыты ў 1873). Найбольш значныя творы Апякушына — помнік А. С. Пушкіну ў Маскве (бронза, граніт, адкрыты ў 1880). Апякушын стварыў таксама помнікі А. С. Пушкіну ў Пецярбургу (адкрыты ў 1884), К. М. Бэру ў Тарту (адкрыты ў 1886), М. Ю. Лермантаву ў Пяцігорску (адкрыты ў 1889) — усё бронза, граніт.

Аляксандр Міхайлавіч Апякушын
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 (28) лістапада 1838[1] ці 1841[2][3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1923(1923-03-04)[5][6][7]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
  2. Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. http://www.oxfordartonline.com/benezit/view/10.1093/benz/9780199773787.001.0001/acref-9780199773787-e-00133203
  4. Artnet — 1998.
  5. Опекушин Александр Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Alexander Michailowitsch Opekuschin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Aleksandr Opekushin // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4