Аляксандр Міхайлавіч Глебаў

беларускі фотамастак

Аляксандр Міхайлавіч Глебаў (11 красавіка 1955, Гродна — 13 ліпеня 2008, Віцебск) — беларускі фотамастак.

Аляксандр Міхайлавіч Глебаў
Дата нараджэння 11 красавіка 1955(1955-04-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 2008(2008-07-13) (53 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці фотамастак

Біяграфія правіць

Спецыяльнай адукацыі не атрымаў. У Віцебску жыў з 1961 года.

Працаваў у жанрах «ню», «арт-партрэта», фатаграфаваў гарадскія сюжэты, займаўся рэкламнай фатаграфіяй.

Сярод твораў: «Як весела ўдваіх» (1974), «Экстаз» (1976), «Атэлье» (1976), «Прытча пра ганарлівую прыгажуню» (1977), "Партрэт «Каля акна» (1987), «Дзяўчына ў белым» (1987), «Шагалаўскі матыў» (2000), «Пакінутая нявеста» (2000), «Нявіннасць» (2000), серыі «Лета ў Пальмінцы» (пач. 1980-х), фатаграфіі, прысвечаныя старому Віцебску (1978—2006).

Працам мастака ўласцівы плыўнасць, мяккасць контураў і сілуэтаў, прасторавая лёгкасць пластычна эфектных формаў. Важная роля ў пабудове выявы ў партрэтах і кампазіцыях прыналежыць кантрастам і супастаўленням, аксэсуарам мадэляў.

А. Глебаў — прызёр шэрагу міжнародных конкурсаў фатаграфіі: VII Міжнароднага салона фатаграфіі «Venus» (Кракаў, Польшча), пражскага часопіса «Photo revue», конкурсу «INTERNATIONALER ZEISS-PRAKTICA (FOTOWETTBEWERS)» (1987), фотаконкурсу "FOTOKONKURS " (Талін, Эстонія), уладальнік двух прызоў часопіса «Автопилот» (1997).

Актыўна супрацоўнічаў з фотаагенцтвам «Трансглоб» (Гамбург, Германія), часопісамі «Савецкае фота» (СССР), «Pani», «Kobieta», «Cats», «Sukces», «Playboy» (Польшча), дзе публікаваліся яго фатаграфіі ў 1980-1990-х гг.

Літаратура правіць

  • Цыбульский, М. Л. Глебов Александр Михайлович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 302.