Аляксандр Міхайлавіч Целеш

Аляксандр Міхайлавіч Целеш (нар. 1930) — беларускі інжынер-канструктар у галіне цывільнага будаўніцтва. Галоўны інжынер рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзяржпраект». Заслужаны будаўнік БССР (1980)[1].

Аляксандр Міхайлавіч Целеш
Дата нараджэння 1930
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве, інжынер-канструктар
Месца працы
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Творчасць правіць

Пад яго кіраўніцтвам быў узведзены шэраг буйных аб’ектаў г. Мінска (кінатэатр «Партызан», шматзальны кінатэатр «Беларусь», «Мінск-Арэна» і інш.)[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», трыма медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны будаўнік БССР (1980)[1].

Зноскі